Рукамі беспрацоўных

Арганізацыя сацыяльна- значымых работ для беспрацоўных — адзін з важных напрамкаў дзейнасці службы занятасці нашага раёна. Дзякуючы чаму зроблена нямала добрых і карысных спраў.


Зараз у рамках такога праекту брыгада беспрацоўных заканчвае рамонт дзіцячага садзіка №5 у райцэнтры. На яго рэалізацыю выдаткавана больш пяцідзесяці мільёнаў рублёў. У садзіку беспрацоўныя пафарбавалі вокны, дзверы, сцены, падлогу. На чарзе рэалізацыя яшчэ аднаго праекта ў рамках арганізацыі сацыяльна-значымых работ. У бліжэйшы месяц беспрацоўныя папрацуюць на рамонце хірургічнага аддзялення Жыткавіцкай ЦРБ. Службай занятасці будзе развівацца гэты напрамак дзейнасці і ў будучым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.