Распрацоўваецца

Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя для мікрараёна індывідуальнай забудовы “Подаўж-3” горада Жыткавічы (300 участкаў), выпуск якой запланаваны двума этапамі ў бягучым годзе: у лістападзе і снежні.


Праводзіцца карэктыроўка шматпавярховай забудовы мікрараёна №9 горада Жыткавічы на 360 кватэр. Выпуск праектна-каштарыснай дакументацыі прадугледжаны ў снежні бягучага года. Аплочаны аванс у суме 85,4 мільёна рублёў. Сабраны зыходныя данныя, заказана праектна-каштарысная дакументацыя па водазабеспячэнню вуліцы Камуністычная райцэнтра, выпуск якой прадугледжаны ў 2010 годзе.


Пададзена заяўка для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і ідзе збор зыходных даных па мікрараёну шматпавярховай забудовы №10.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.