Тут рады чытачу

Заўсёды рада чытачам загадчыца Азяранскай сельскай бібліятэкі яе гаспадыня Валянціна Іванаўна Труханавец. Тут іх сапраўды нямала. Толькі ў мінулым годзе бібліятэку наведалі 375 аматараў чытання розных узростаў. Вабіць чытача не толькі багацце выбару кніг і часопісаў, іншых друкаваных выданняў — фонд бібліятэкі складае 7239 экземпляраў, — але і створаныя Валянцінай Іванаўнай аматарскія аб’яднанні. Выдатна функцыяніруюць клуб “Завалінка” (тут займаюцца арганізацыяй вольнага часу пажылых людзей) і гурток “Усёзнайка”, дзе для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы, якія дапамагаюць інтэлектуальнаму развіццю.


Адрознівае Азяранскую бібліятэку сучасны падход да працы з чытачамі: яна камп’ютэрызавана, маецца доступ у сетку Інтэртнэт, аказваюцца паслугі па сканіраванню тэкстаў і многае іншае. Усё гэта робіць бібліятэку аграгарадка сучасным культурным і адукацыйным цэнтрам. Не выпадкова, што па выніках працы мінулага года бібліятэка прызнана адной з лепшых у раёне.


У. МІКАЛАЕЎ.


НА ЗДЫМКУ: В.І. Труханавец рыхтуецца да чарговага аматарскага аб’яднання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.