Вяртанне да вытокаў

Вялікая праца праводзіцца работнікамі Тураўскага гарадскога Дома культуры па адраджэнню старадаўніх традыцый сваёй мясцовасці.


Плён такой дзейнасці ўжо знайшоў сваё адлюстраванне пры святкаванні Купалля, якое тураўскія культработнікі ўзбагацілі шматлікімі старадаўнімі абрадамі часоў язычніцтва. У гэтым годзе спецыялісты ўстановы культуры вяртаюць да жыцця старажытнае свята “Стрэчанне”. Некаторыя яго старадаўнія элементы паказалі жыхарам горада мясцовыя культработнікі нядаўна. Вельмі ўдала ўпісаліся ў свята абрад спальванне сенніка, ды сцэна ўлагоджвання Бога Грамоўніка са старажытнымі песнямі і танцамі. Было на свяце і шмат іншых цікавых забаў і гульняў, а таксама спаборніцтваў, выступленняў калектываў мастацкай самадзейнасці. Людзі з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаванай праграме. Дарэчы, знайшліся і спонсары — мясцовы кансервавы завод і магазін “Глобус”, якія прадаставілі прызы, што яшчэ больш падагравала азарт удзельнікаў свята.


У планах спецыялістаў Тураўскага ГДК яшчэ больш узбагаціць старажытнымі традыцыямі абрад “Стрэчанне”. Гэта робіцца не толькі для таго, каб людзям было цікава адпачываць, але і з мэтай данесці да жыхароў усю прыгажосць нашых народных традыцый, вярнуцца да іх вытокаў.


С.МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.