Адпачынак з карысцю

Два новыя праекты па арганізацыі другаснай занятасці навучэнцаў школ мяркуецца ажыццявіць службай занятасці раёна падчас летніх канікулаў.


У чэрвені шэсць вучняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 райцэнтра будуць займацца пашывам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва рукавіц і ручнікоў для патрэб гэтай установы. Яшчэ адзін праект будзе рэалізоўвацца на базе Кольненскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад- сярэдняя школа. Тут рабяты будуць рабіць для сваёй навучальнай установы розныя стэнды.


Варта адзначыць, што другаснай занятасці школьнікаў службай занятасці надаецца вялікае значэнне і ажыццяўляецца на працягу года. Нядаўна завершаны праекты ў Малешаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа, Дуброўскай і Тураўскай №2 школах. Тут рабяты рамантавалі школьную мэблю і кнігі ў бібліятэках. У гэтых трох навучальных установах у праектах другаснай занятасці было задзейнічана каля сотні школьнікаў, якія для сваіх школ адрамантавалі больш за дзвесце сталоў, чатырыста стулаў і шэсць тысяч падручнікаў і кніжак. Тым самым рабяты аказалі дзейсную дапамогу сваім навучальным установам, ды і самі зарабілі грошай для ўласных патрэб. Усе выдаткі пакрыла служба занятасці, якая выдаткавала на гэтыя мэты больш трыццаці мільёнаў рублёў. Усяго ж, як адзначыла Алена Раковіч, начальнік службы занятасці, на другасную занятасць школьнікаў плануецца ў гэтым годзе затраціць сорак мільёнаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.