Сваіх былых работнікаў прывячалі ўсім калектывам

Сваіх былых работнікаў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання ў Дзень пажылых людзей  прывячалі ўсім калектывам. Больш таго, па традыцыі ва ўстанове для ветэранаў  наладзілі пазнавальна-культурнае мерапрыемства.

Пачалося яно ў кабінеце першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко. Ён выказаў   словы ўдзячнасці былым спецыялістам за працу, азнаёміў усіх са станам спраў у сельскагаспадарчай галіне рэгіёна. Яны, па словах Мікалая Мікалаевіча, сёлета складваюцца нядрэнна. У параўнанні з мінулым годам прадпрыемствы забяспечваюць прырост валавай прадукцыі на сем працэнтаў.  Падрабязна расказаў і пра цяперашнія клопаты вяскоўцаў, што ў гэтыя дні актыўна нарыхтоўваюць кармы, малоцяць кукурузу на зерне, вядуць сяўбу азімых зерневых культур.

Далей, згодна з праграмай мерапрыемства, для ветэранаў райсельгасхарчу была наладжана экскурсія  ў ААТ “Доследны рыбгас “Белае” і на малочнатаварны комплекс акцыянернага таварыства “Людзяневічы”.  Былыя спецыялісты ўпраўлення з вялікай цікавасцю азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемстваў.  Убачанае  людзьмі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку і прысвяцілі ўсё жыццё сельскай гаспадарцы, надзвычай уразіла, бо галіна, у якой яны працавалі, паспяхова развіваецца. Падчас візітаў кожны ўспомніў сваю маладосць і  тыя гады, калі мелі прамое дачыненне да работы. Але самае галоўнае, што цяперашні калектыў райсельгасхарчу не забывае заслугі сваіх ветэранаў і  трымае з імі цесную сувязь.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.