Мэтавае накіраванне на вучобу выдае Жыткавіцкае ўпраўленне сельскай гаспадаркі

Набор абітурыентаў працягнуты ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць заатэхнія), а таксама Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым ўніверсітэце і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі  (спецыяльнасці  заатэхнія і агранамія). У гэтыя ВНУ прымаць дакументы будуць да 6 жніўня. Тым выпускнікам, якія маюць жаданне стаць першакурснікамі-бюджэтнікамі ў пералічаных навучальных установах, цяпер дастаткова ўзяць мэтавае накіраванне ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Як зазначыла галоўны спецыяліст па кадрах райсельгасхарчу Надзея Рамановіч, пры наяўнасці такога дакумента залічэнне ў студэнты будзе ісці толькі па балу атэстатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.