Раённы этап абласнога дзіцячага конкурсу інтэлектуалаў “ДетКІ” адбыўся ў Жіткавічах

Бадай, не кожны дарослы з ходу мог бы адказаць на пытанні, якія яны лузалі нібыта арэхі. У мінулы чацвер адбыўся раённы этап абласнога дзіцячага конкурсу інтэлектуалаў “ДетКІ”, у якім, нагадаем, не першы год спаборнічаюць трэцякласнікі.

Месцам сустрэчы разумнікаў стала актавая зала СШ №3 г. Жыткавічы, дзе ў барацьбу за перамогу ўступілі шэсць каманд, аб’ядноўваючых па пяць выдатнікаў. Арганізатары экзаменавалі вучняў напрацягу некалькіх тураў, адводзячы на кожны пэўную колькасць хвілін. Пасля знаёмства і прадстаўлення візітовак, выпрабаванні распачала размінка, падчас якой трэба было пісьмова адказаць на 24 займальныя пытанні па прадмету “Чалавек і свет” і рашыць прапанаваную сітуацыю. Заданне па матэматыцы выглядала як сапраўднае даследванне, якое выходзіла за межы падручніка для 3 класа. Веданне беларускай мовы правяралі праз складанне фразеалагізмаў і назву прадметаў адзення, адлюстраваных на малюнках , а на літаратурным чытанні рабятам прыйшлося адгадваць крыжаванку, прысвечаную героям казак. Каб пазбегнуць залішняга хвалявання і час для малых не сцягнуўся, прадугледзелі гульнявыя паузы.

На працягу дзвюх гадзін зала нагадвала сапраўдны пчаліны рой. За кожным сталом шло актыўнае абмеркаванне, зусім як у вядомай гульні “Што? Дзе? Калі?”. А на задніх радах тым часам за сваіх выхаванцаў перажывалі іх настаўнікі. І вось нарэшце ўсе заданні выкананы, балы падлічаны.

Перш чым аб’явіць вынікі бітвы розуму, старшыня журы, начальнік вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Пахомава засяроджвае ўвагу на тым, што, незалежна ад сыходу конкурсу, ўсе ўдзельнікі вялікія малайцы, на поўную моц змаглі прадэманстраваць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, стараліся не падвесці клас і школу. А потым адбылося ўзнагароджванне каманд. Падзякі заслужылі  “Непоседы” (Чырвонаборская СШ), “ЭРУДИТы” (Чырвоненская СШ) і “Росток” (СШ №1 г. Жыткавічы). Бронзавымі прызёрамі сталі “Моряки” з гімназіі. “Умники” СШ №2 г. Жыткавічы заваявалі серабро. На вяршыню п’едэстала ўзнялася зборнай СШ №3 г. Жыткавічы “РИТМ», якую прадстаўлялі Арсеній Кузьміч, Анастасія Рудкоўская, Паліна Сарокіна, Юлія Бугук і капітан Кірыл Раеўскі. Гэтыя рабяты, падапечныя настаўнікаў Таццяны Катовіч, Ірыны Чарнушэвіч і Жаны Бохна, прадставяць Жыткаўшчыну ў абласным этапе.

Уражаннямі падзяліўся Кірыл Раеўскі:

— Самымі складанымі былі заданні па матэматыцы, мы такога яшчэ не праходзілі. А вось адказы на пытанні па чытанню ведалі ўсе, гэта лёгка. Рады, што наша каманда перамагла. Мы стараліся…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.