Засяродзіць увагу на надзённым

Шматлікія пытанні жыццядзейнасці раёна разгледжаны на апаратнай нарадзе, якую ў панядзелак правёў старшыня райвыканкама Мікалай Какора.


Заслон стыхіі. Нарада пачалася з аналізу сітуацыі, якая склалася пасля прайшоўшых снегападаў. Як ідзе ачыстка вуліц у населеных пунктах раёна на планёрцы праінфармаваў дырэктар КУП “Жыткавіцкі камунальнік” Алег Савосценка. Па яго інфармацыі, камунальныя службы працавалі і ў выхадныя, таму практычна ўсе вуліцы і тратуары пастаянна ачышчаліся ад снегу. Была аказана ў гэтым дапамога прадпрыемствамі, якімі выдзялялася тэхніка. У вёсках гэтую работу выконвалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Праца па ачыстцы вуліц і дарог не спыняецца і зараз. Без значных збояў працавалі і іншыя аб’екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Тыя ж недахопы, што ўзнікалі, неадкладна ўхіляліся.


Мабільныя групы. Пра чарговыя рэйды гэтага фарміравання на нарадзе праінфармаваў начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Леанід Валатоўскі. Агучаныя ім парушэнні, што былі выяўлены спецыялістамі мабільнай групы падчас рэйдаў, у чарговы раз засведчылі, што на прадпрыемствах і ў арганізацыях яшчэ маецца нямала недахопаў, якія ідуць у разрэз з патрабаваннямі Дырэктывы №1. Таму праца мабільнай групы райвыканкама, склад якой нядаўна пашыраны за кошт спецыялістаў іншых службаў, павінна быць яшчэ больш дзейснай.


Добраўпарадкаванне. І на апошняй планёрцы гэтая тэма не засталася па-за ўвагай. У фотааб’ектыў на гэты раз трапілі дрэнны стан дарожнага пакрыцця ў Людзяневіцкім сельсавеце, а таксама непарадкі на вуліцах у гарадах Тураў і Жыткавічы. У ліку іх несвоечасова ачышчаныя ад снегу ганкі будынкаў грамадскага карыстання, а таксама пешаходныя дарожкі, перапоўненыя кантэйнеры для збору бытавых адыходаў і іншыя. Паказаныя фотаздымкі ў чарговы раз засведчылі, што ў справе навядзення парадку на зямлі не павінна быць перапынку. Работу гэтую патрэбна весці пастаянна.


Адміністрацыйная практыка. 22 пратаколы і 254 прадпісанні складзены і выдадзены жыхарам раёна за развядзенне антысанітарыі. Аналізуючы гэтую сферу дзейнасці, кіраўнік справамі райвыканкама Аляксандр Палтаран звярнуў увагу прысутных адказных асоб і кіраўнікоў сельсаветаў на тое, што патрэбна больш якасна падыходзіць да складання адміністрацыйных матэрыялаў.


Надзвычайныя сітуацыі. На мінулым тыдні ў раёне надарыўся адзін пажар. Гарэў магазін раённага спажывецкага таварыства. Узгаранне выратавальнікамі ліквідавана. Іншых надзвычайных сітуацый, як паведаміў намеснік начальніка РАНС Ігар Хацяновіч, у раёне не было.


Працавалі 13 назіральных камісій, якімі абследавана 94 домаўладанні, дзе выяўлена 289 парушэнняў, якія нясуць пагрозу жыццядзейнасці людзей. Адзінаццаць гаспадароў прыцягнуты да адказнасці.


Правапарадак. За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 92 заявы і паведамленні ад грамадзян. Амаль палова з іх — ад жыхароў райцэнтра. 29 разоў супрацоўнікам міліцыі даводзілася выязджаць на сямейныя сваркі. 23 чалавекі прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства, 14 – за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане. Узбуджана 6 крымінальных спраў, чатыры з якіх раскрыты па гарачых слядах. Выяўлена і ліквідавана 440 літраў самагоннай брагі. На дарогах раёна ўчынена тры дарожна-транспартныя здарэнні, 6 вадзіцеляў затрыманы за кіраваннем аўтатранспартам у нецвярозым стане. Разгледжана і пытанне аб выкананні закона аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна. Асноўныя праблемы па гэтай тэме на нарадзе агучыў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Рагалевіч.


Дэкрэт №18. Па інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталлі Макарэвіч, за мінулы тыдзень так называемыя абавязаныя асобы ўчынілі 17 прагулаў. Мела месца тры недастаўкі бацькоў, якія павінны сплочваць дзяржаве за ўтрыманне сваіх дзяцей, да месца працы. На нарадзе дадзена даручэнне ўзмацніць кантроль за гэтай катэгорыяй грамадзян. Актывізацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі і сацыяльнай службы патрабуе і работа па працаўладкаванні асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Як заўважыў кіраўнік раёна, мы павінны даць гэтым людзям працу, каб яны маглі зарабляць сродкі на сваё пражыванне, а не ісці зноў на парушэнне законнасці. Таму і захады павінны прымацца самыя дзейсныя.


Сельская гаспадарка. Асноўны клопат вяскоўцаў на цяперашні час – нарошчваць вытворчасць малака. Сярод іншых задач, якія пастаўлены перад аграрыямі раёна: высечка кустоў, рамонт тэхнікі, аказанне дапамогі па ачыстцы вясковых вуліц і іншыя.


На нарадзе разгледжаны таксама пытанні, звязаныя з эканамічным развіццём рэгіёна і работай будаўнічага комплексу.


Падрыхтавана па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.