Вадзіцелі ААТ «Тураўшчына» – гэта прафесіяналы з вялікай літары

Штогод яны ўслаўляюць родную гаспадарку сваімі выт-ворчымі здабыткамі на ўсю вобласць і рэспубліку.

Сёлета зорны час працоўнай славы настаў для маладога шафёра Яўгена Пількевіча, які ў абласным саперніцтве на адвозцы зерня заняў трэцяе месца. Яўген працуе на МАЗе крыху больш года. Аўтамабіль дастаўся яму няновым, таму, перш чым сесці за руль, старанна яго падрамантаваў.

– Навык слясарскі ў мяне маецца, таму да ўборкі паспеў справіцца, – расказвае працаўнік. – Аўтамашына не падвяла. Перавёз больш як 1300 тон зерня. Канечне, спачатку цяжка было, пакуль уцягнуўся. Гэта ж і ўстаць рана патрэбна і позна легчы, але ўдалося пераадолець цяжкасці.

Не меннш плённа малады работнік пашчыраваў і на перавозцы масы кукурузы.

Ганаровая грамата Гомельскага абласнога абкама прафсаюза чакае напярэдадні свята і вопытнага вадзіцеля таварыства Уладзіміра Клімовіча. Таксама годная падзяка за працу, якой прысвяціў больш за 30 гадоў.

– Пасля арміі як сеў за руль, так і кручу яго дагэтуль, – распавядае Уладзімір Мікалаевіч. – Пачынаў на старэнькім малакавозе. Потым атрымаў новы самасвал, а цяпер вось – на МАЗе. На жаль, на час уборкі ён падламаўся, таму мала прымаў удзел у ёй. Але ж больш на кормавытворчасці шчыраваў, ды іншых работах. Зараз, напрыклад, забяспечваю фермы кармамі. У вяскоўца любая справа адказная і яе выконваць неабходна сумленна, тады і вынік будзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.