“Купава” спяшаецца на дапамогу

Новым аўтамабілем папоўніўся тэхнічны парк аддзялення хуткай дапамогі Жыткавіцкай ЦРБ.

Машына айчыннай вытворчасці, у адрозненні ад расійскіх “ГАЗеляў”, якімі да гэтага аснашчаліся медыкі, мае поўную камплектацыю. Каталка-насілкі, складное крэсла на колах, каб транспарціраваць хворага па лесвіцах, незалежны паветраны ацяпляльнік салона, сістэма падачы кісларода, вакуумныя прыстасаванні для фіксацыі пацыента і шмат чаго іншага, што можа спатрэбіцца для выратавання чалавека, калі лік ідзе на секунды.

Сення аддзяленне мае на ўзбраенні шэсць спецыяльных аўто. Па словах старшага фельчара Леаніда Жогаля, сярэднегадавы прабег кожнай машыны складае каля 85 тысяч кіламетраў. Адсюль зразумела, чаму рэсурс такога транспарту вымяраецца ўсяго пяццю гадамі.

Уручаючы ключы ад “Купавы” вадзіцелям, а абслугоўваць яе пазменна будуць Аляксандр Камінскі і Дзмітрый Царык, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва Аксана Наумовіч адзначыла, што гэта не адзіны набытак. Усяго ў снежні паступіла рознага абсталявання і тэхнікі на сумму каля паўмільёна рублёў. Матэрыяльную базу, бальніцы ў прыватнасці, умацавалі дэфібрылятары, партатыўны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, хірургічныя лямпы, маніторы і іншыя патрэбныя рэчы.

Разам з перааснашчэннем установа аховы здароўя клапоціцца і пра стварэнне камфортных умоў на месцах. Так, на шэрагу ФАПаў і амбулаторый раёна заменены аконныя блокі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.