Турыстычны бум

З надыходам лета ўсё большая колькасць турыстаў наведваецца ў старажытны Тураў.


Толькі за апошні месяц супрацоўнікі мясцовага краязнаўчага музея правялі для іх 58 экскурсій. З багатай гістарычнай спадчынай Турава едуць пазнаёміцца з самых розных куткоў Беларусі: з Калінкавіч, Мазыра, Століна, Пінска, Гомеля і многіх іншых гарадоў. Як сцвярджаюць супрацоўнікі Тураўскага музея, мінулагодні вопыт паказвае, што турыстычны бум у Тураве яшчэ працягнецца некалькі месяцаў. Самае ж галоўнае, што цікавяцца гісторыяй гэтага краю не толькі дарослыя, але і дзеці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.